Фундацыя дамоў правоў чалавека

Belarusian

Карцінка: perashkoda_smi 
Правы належаць: www.svaboda.org

“Рэпарцёры без межаў”: Ціск на беларускую прэсу з набліжэннем прэзідэнцкіх выбараў узмацняецца

Міжнародная аўтарытэтная арганізацыя “Рэпарцёры без межаў” выказвае заклапочанасць, што ціск на беларускую прэсу з набліжэннем прэзідэнцкіх выбараў узмацняецца. Пра гэта гаворыцца ў адмысловай заяве, якую арганізацыя распаўсюдзіла 17 жніўня.

чацвер, 19 жніўня 2010

Карцінка: “Рэпарцёры без межаў”: Ціск на беларускую прэсу з набліжэннем прэзідэнцкіх выбараў узмацняеццаГаворка ідзе найперш пра папярэджанні, падаткавыя праверкі і міліцэйскія рэйды, якія, на думку “Рэпарцёраў”, сведчаць пра тое, што свабода прэсы ў Беларусі апынулася ў небяспецы.

“Пасля атрымання шэрагу папярэджанняў ад Міністэрства інфармацыі дзве вядучыя апазіцыйныя газеты — „Народная воля“ і „Наша Ніва“ — могуць быць закрытыя паводле арт. 51 закона „Аб СМІ“, які дазваляе ўладам ініцыяваць закрыццё нават пасля двух папярэджанняў”, — падкрэсліваюць “Рэпарцёры” і нагадваюць, што на рахунку абедзьвюх газет ужо налічваецца па тры такіх санкцыі.

Арганізацыя цытуе галоўнага рэдактара незалежнай газеты “Наша Ніва" Андрэя Скурко, які расцэньвае гэтыя папярэджанні, як і пазапланавую падатковую праверку рэдакцыі, як спробу запалохаць журналістаў.

“Рэпарцёры” прыгадваюць таксама міліцэйскія “візіты” ў рэдакцыю “Народнай волі” зімой і вясной г.г., калі ў журналістаў выдання забралі камп’ютэры, а пасля шмат разоў дапытвалі ў межах расследавання справы аб паклёпе на чыноўніка спецслужб.

“ПаслКарцінка: belsajuzdruk
Правы належаць: www.telegraf.byя трохгадовага выключэння з беларускіх сістэм распаўсюду, якія цалкам кантралююцца дзяржавай, „Народная воля“ і „Наша Ніва“ зноў пачалі распаўсюджваць з 2008 года ў выніку дамоўленасцяў паміж Беларуссю і Еўразвязам. „Рэпарцёры без межаў“ апасаюцца, што ўсе тыя трывожныя сігналы, што зараз паступаюць на адрас выданняў, пракладаюць шлях для новых урадавых забаронаў напярэдадні кампаніі па выбарах прэзідэнта”, — гаворыцца ў заяве.

Арганізацыя занепакоеная і іншымі праблемамі, з якімі даводзіцца сутыкацца беларускім журналістам — гэта і забарона на супрацоўніцтва з замежнымі СМІ без акрэдытацыі, і фактычнае прызнанне незаконнай дзейнасці фрылансераў.

Трывогу “Рэпарцёраў без межаў” выклікае і ціск на журналістаў з боку міліцыі — напрыклад, стварэнне перашкод у працы карэспандэнтаў незалежных СМІ (“Еўрарадыё”, “Нашай Нівы”, Радыё “Свабода”), якія асвятлялі вулічную акцыю актывістаў кампаніі “Гавары праўду!” 12 жніўня. 

Кацярына Клімко, паводле інфармацыі baj.by

Перамяшчэнне па старонцы