Фундацыя дамоў правоў чалавека

Belarusian

Карцінка: Rally on 16 August 2010 in Minsk 
Правы належаць: www.charter97.org

Тэма палітычных знікненняў: пад забаронай да гэтай пары

Улады Беларусі нервова ставяцца да ідэі належнага расследвання палітычных знікненняў. Ва ўмовах расту грамадскай зацікаўленасці ў рашэнні гэтага пытання чыноўнікі забараняць правядзенне грамадскіх мерапрыемстваў, праводзяць арышты актывістаў. Праз больш за 10 год з моманту свайго знікнення, некаторыя з палітычных актывістаў і да гэтай пары здольныя да распальвання грамадскай актыўнасці ў краіне.

нядзеля, 29 жніўня 2010

Дрэннае месца

Гарадскі выканаўчы камітэт горада Брэста адмовіў у правядзенні мітынгу за падпісанне Беларуссю Міжнароднай канвенцыі для абароны ўсіх асоб ад гвалтоўнага знікнення.

Заяўку на праКарцінка: Kisliak
Правы належаць: Spring96вядзенне гэтага мерапрыемства 30 жніўня падаваў праваабаронца Раман Кісляк (на фота). Дата правядзення мітынгу была прымеркаваная да 30 жніўня – Міжнароднага дня ахвяраў гвалтоўных знікненняў, перадае БелаПАН. Арганізатары мітынгу планавалі правесці яго на пешаходнай плацоўцы плошчы Леніна, побач з будынкам навукова-тэхнічнай бібліятэкі.

“У адказе, які я атрымаў, стандартная прычына адмовы – нібыта заяўка пададзена на правядзенне мітынгу не ў месцы, якое б пасавала для правядзення масавых мерапрыемстваў, - паведаміў БелаПАН праваабаронца. 

Гэта звычайная практыка ў Беларусі для дзяржаўных чыноўнікаў аб забароне падзей грамадскай актыўнасці па аналагічных прычынах. Праваабаронцы лічаць, што  гэтая  практыка супярэчыць свабодзе мірных сходаў, гэтак жа лічыць і Кісляк у дадзеным выпадку: “Я лічу, што гэтая адмова – дыскрымінацыя. 31 ліпеня амаль на гэтым жа месцы, якое я акрэсліў у сваёй заяўцы, праходзіў вялікі канцэрт у рамках Дня горада, дзе было больш за тысячу гледачоў. Гэта непараўнальна з плануемай колькасцю ўдзельнікаў мітынгу – усяго 50 чалавек”.  

“Негледзячы на адмову ў правядзенні мерапрыемства я збіраюся 30 жніўня прыйсці на плошчу і правесці мерапрыемства”, - заявіў Р. Кісляк.

Знікненні 1999-2000

Пытанне зніклых вядомых грамадскіх дзеячаў стаіць на парадку дня ў Беларусі ўжо больш за дзесяць гадоў.

Міжнародная супольнасць лічыць, што шэраг былых высокапастаўленых беларускіх чыноўнікаў маюць дачыненні да выкраданняў і магчымых забойстваў. За выключэннем прэзідэнта Лукашэнкі, ні адзін з іх да гэтага часу не займае высокія службовыя пасады.

На шчасце, пасля 2000 года палітычныя выкрадання былі спыненыя, у адрозненне ад арыштаў і турэмных зняволенняў. Многія звязваюць гэты прагрэс з маштабамі ўнутраных і міжнародных пратэстаў пасля першых знікненняў.

Тым не меншКарцінка: Rally in Minsk on 16 August 2010
Правы належаць: Charter97, гэтыя выпадкі ніколі не былі належным чынам расследваныя. Афіцыйнае ж расследванне, шмат кім прызнанае як выключна фармальнае, не рухаецца з месца.

Патрабаванні міжнароднага расследвання

Незалежныя і няўрадавыя арганізацыі і апазіцыйныя палітыкі заклікаюць да незалежнага расследаваньня справаў знікненняў.

Так, 16 жніўня сотні людзей сабраліся ў Менску на мітынгу з лозунгам "Мы патрабуем міжнароднага расследавання справы аб зніклых!" Мірная акцыя пратэсту скончылася арыштамі.

Больш за 200 чалавек сабраліся каля Акадэміі навук з партрэтамі зніклых беларусаў – гэта віцэ-спікер Вярхоўнага Савета Віктар Ганчар, былы міністр унутраных справаў Юры Захаранка, бізнэсмэн і грамадскі дзеяч Анатоль Красоўскі і журналіст Дзмітры Завадскі. Пратэстоўцы стаялі ўздоўж праезжай часткі праспекта Незалежнасці.

Як і многія іншыя акцыі беларускай апазіцыі, мітынг не быў афіцыйна санкцыянаваны.

Ва ўсіх, хто набліжаліся да Акадэміі навук, былі праведзеныя ператрусы: міліцыянты ў цывільным правяралі сумкі і іншыя рэчы мінакоў.

Напады

Моладзевыя лідэрыКарцінка: Attack on rally 16 August 2010, Minsk
Правы належаць: Charter97, якія падалі заяўкі на правядзенне акцыі - Яўген Афнагель і Павал Юхневіч - падвергліся нападу з боку супрацоўнікаў міліцыі ў цывільным. Актывісты арганізацыі "Еўрапейская Беларусь" Максім Сергіец і Андрэй Moўчан былі арыштаваныя.  

Удзельнікі мітынгу запатрабавалі правядзення міжнароднага расследавання выкраданняў і забойстваў у Беларусі ў 1999-2000 былога міністра ўнутраных спраў Захаранкі, віцэ-спікера Вярхоўнага Савета Ганчара, бізнэсмэна і грамадскага дзеяча Красоўскага і журналіста Завадзкага.

Генерал Захаранка знік без звестак 7 мая 1999 года. Ён, былы міністр унутраных спраў, быў зняты з пасады прэзідэнтам Аляксандрам Лукашэнкам за крытыку ўрада краіны. Ён таксама быў заснавальнікам Аб’яднання сілавых структур, сябрам апазыцыйнай Аб'яднанай грамадзянскай партыі.

Пазней сталі знікаць і іншыя добра вядомыя ў краіне асобы: сумны лёс Захаранкі паўтарылі палітык Ганчар, бізнэсмэн Красоўскі і тэлеаператар Завадзкі.

Паводле Хартыя-97 і БелаПАН

Related rights:


Member:

Перамяшчэнне па старонцы