Кампанія СТОП 193.1!
Сетка Дамоў правоў чалавека, у тым ліку Беларускі ДПЧ ў Вільні, поруч з Асамблеяй няўрадавых дэмакратычных арганізацыяў і шэрагам іншых структур грамадзянскай супольнасці ў Беларусі і за яе межамі ўдзельнічае ў кампаніі за скасаванне артыкула 193.1 Крымінальнага кодэксу РБ - артыкула, які трактуе як злачынства практычна любую самастойную ініцыятыву грамадзянаў.
Артыкул 193.1 Крымінальнага кодэксу Рэспублікі прадугледжвае адказнасць за дзейнасць незарэгістраванага аб'яднання, рэлігійнай арганізацыі альбо фонда – да 2-х гадоў турмы.
Наяўнасць артыкула 193.1 перашкаджае нармальнаму разьвіццю грамадзянскай супольнасці ў краіне, асабліва з улікам складанай (прычым складанасць гэтая штучная і наўмысная) працэдуры рэгістрацыі грамадзкіх аб’яднанняў. Ён трактуе як злачынства практычна любую самастойную ініцыятыву грамадзянаў. Парушае права грамадзянаў на аб'яднанне і супярэчыць Усеагульнай Дэкларацыі Правоў Чалавека, Міжнароднаму пакту аб грамадзянскіх і палітычных правах ды іншым міжнародным прававым абавязкам, якія ўзяла на сябе Рэспубліка Беларусь. І сваёй жа Канстытуцыі, урэшце рэшт, якая артыкулам 36 замацоўвае права кожнага на свабоду аб'яднанняў.
Крымінальная адказнасць за дзейнасць незарэгістраванай арганізацыі існуе таксама ў Туркменістане, Таджыкістане, Кітаі, Паўночнай Карэі.
Больш падрабязна чытайце па спасылках справа і на старонцы кампаніі.
You need to upgrade your Flash Player to view interactive map
