Каляндар
2012
Вільня
Прэзентацыя кнігі, календара, дзіцячай размалёўкі, паштоўкі і відэа кліпаў, прысвечаных Плошчы 2010
16 студзеня 2012 г. ў 14.00 Беларускі Дом правоў чалавека (Літва) супольна з Праваабарончым цэнтрам "Вясна" (Беларусь) і Грамадзянская кампаніяй "Наш Дом" (Беларусь) запрашае на прэзентацыю кнігі, календара, дзіцячай размалёўкі, паштоўкі і шэрагу відэа кліпаў, прысвечаных удзельнікам Плошчы-2010 – мірнай акцыі пратэсту ў Беларусі 19 снежня 2010 г. супраць парушэнняў падчас выбараў прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Мірная дэманстрацыя была жорстка разагнаная міліцыяй, сотні людзей апынуліся за кратамі. Падзеі 19 снежня 2010 года распачалі беспрэцэдэнтную хвалю рэпрэсій у Беларусі, якія працягваюцца дагэтуль. »
2012
Конкурс на участие в дистанционном обучении адвокатов/юристов
Объявляется набор для участия в программе дистанционного обучения адвокатов и юристов международному праву прав человека. Отбор участников производится на конкурсной основе. »
2011
Вільня
Фінальная гульня VIII Нацыянальнага конкурсу школьных каманд “Што я ведаю пра Еўропу?”
3 снежня 2011 г. у віленскім Беларускім Доме правоў чалавека адбудзецца фінальная гульня VIII Нацыянальнага конкурсу школьных каманд “Што я ведаю пра Еўропу?”, арганізаванага ініцыятыўнай групай па стварэнні Клубу еўрапейскіх настаўнікаў пры падтрымцы Асацыяцыі па міжнародных пытаннях (АМО) (Чэхія) і ПАГА “Рух “За Свабоду””. »
2011
Вільня
Прагляд фільма і дыскусія "Рэжым Лукашэнкі не любіць апладысменты"
Літоўскі кінафестываль "Нязручнае кіно", Беларускі Дом правоў чалавека і арганізацыя Belarus Watch запрашаюць на прагляд фільма пра беларускі Вольны тэатр і дыскусію: ці можа чалавек карыстацца сваёй свабодай выказвання меркаванняў і свабоды сходаў у Беларусі? Чаму ўсё больш і больш грамадзян Беларусі, журналісты, мастакі, навукоўцы і іншыя просяць палітычнага прытулку ў Літве і іншых краінах? Якая сітуацыя з правамі чалавека ў Беларусі? »
2011
Вільня
Тэрміновая прэс-канферэнцыя. Вядомы беларускі праваабаронца Алесь Бяляцкі арыштаваны ў Мінску
Беларускі Дом правоў чалавека ў выгнанні запрашае Вас на тэрміновую прэс-канферэнцыю сёння, 5 жніўня, у 13.00, у Вільні (Latako 3). Прэс-канферэнцыя прысвечана арышту Алеся Бяляцкага, вядомага беларускага дысідэнта і праваабаронцы, лідэра Праваабарончага цэнтра “Вясна”, учора ў Мінску. »
2011
Вільня
Прэзентацыя фільма "Прычына смерці - прочырк"
3 жніўня ў Беларускім Доме правоў чалавека ў Вільні пройдзе прэзентацыя дакументальнага фільма “Прычына смерці - прочырк” , які распавядае пра праблему смяротнага пакарання ў Беларусі. »
2011
Вільня
Экскурсія "Беларуская Вільня"
29 ліпеня і 7 жніўня ў межах Летняй школы па правах чалавека , на базе Дома правоў чалавека будуць арганізаваныя экскурсіі па Вільні. Экскурсіі будзе праводзіць Леанід Дранько-Майсюк - вядомы беларускі паэт, пісьменнік і знаўца мясцінаў Вільні, звязаных з беларускай культурай і гісторыяй. Экскурсанты змогуць даведацца шмат цікавага пра жыцце і прыгоды дзеячаў беларускай культуры ў Вільні, убачыць гістарычны будынак, дзе мясцілася рэдакцыя першай беларускай газеты “Наша Ніва” ды наведаць могілкі Росы, дзе знайшлі свой апошні прытулак Уладзіслаў Сыракомля, Адам Пілсудзкі, Францішак Аляхновіч… Экскурсія бясплатная, узяць удзел можа кожны ахвотны. »
2011
Vilnius
Праект “Назіранне за выбарамі: тэорыя і практыка” распачынае прыём заявак на ўдзел
Абраныя ўдзельнікі пройдуць тыднёвы інтэнсіўны навучальны курс ў Вільні, распрацаваны выбітнымі нарвежскімі палітолагамі, якія маюць досвед назірання ў шматлікіх міжнародных місіях. Па паспяховым сканчэнні курса удзельнікі атрымаюць сертіфікат Belarus Watch, а таксама адмысловы сертыфікат ЕГУ. Акрамя курса яны таксама возьмуць удзел у міжнароднай місіі па назіранні за выбарамі ў адной з еўрапейскіх краін ў 2011 годзе, падчас якой удзельнікі атрымаюць практычны досвед у якасці акрэдытаваных кароткатэрміновых міжнародных назіральнікаў. Мэтанакіраваныя і актыўныя ўдзельнікі будуць запрошаныя на яшчэ, прынамсі, адну місію па назіранні. »
2011
Vilnius
В Вильнюсе - дискуссия о советском кинематографе Литвы и Беларуси
20 июня в Вильнюсе, в Доме прав человека, состоится открытая дискуссия с участием кинокритиков, кинотеоретиков и студентов из Литвы и Беларуси - заключительная встреча проекта «Литовское/советское кино: Реконструкция» . »
2011
Vilnius
Belarus in the wake of the economic crisis: international human rights perspective
Is the economic downturn in Belarus likely to change the attitudes of the government towards the human rights and democracy? How should we view the events after the presidential elections in Minsk - an attempt of the authorities to suppress "mass unrest" and reintroduce "law and stability" in their country, or as a violent crackdown of rights and freedoms? Should we turn a blind eye on rights of common Belarusians now, when Western powers and Russia are re-considering another deal with the regime of Mr Lukashenka? These and other questions will be discussed during a press-conference at the Belarusian Human Rights House at Latako 3 in Vilnius on 31 May, at 14.00. Answers to these questions are supposed to provide guidelines for strategies to address the rapidly-changing situation in Belarus. »
2011
Вільня
15-годдзе "Вясны" і фотавыстава па падзеях 19 снежня 2010 г.
13 траўня ў Літоўскім Сойме адбудзецца адкрыццё фотавыставы, прысвечанай падзеям 19 снежня 2010 году ў Беларусі, што распачалі беспрэцэдэнтную хвалю рэпрэсій. Выстава адкрыецца ў ходзе адкрытых слуханняў у Літоўскім Сойме. Перад адкрыццём выставы адбудзецца прэс-канферэнцыя з нагоды 15-годдзя найбуйнейшай беларускай праваабарончай арганізацыі “Вясна”. »
2011
Вільня
"Акрэсьцінскія будні": прэзентацыя кнігі
У Вільні ў Доме правоў чалавека 31 красавіка ў 14.00 адбудзецца прэзэнтацыя кнігі "Акрэсьцінскія Будні". Удзел прымуць укладальнікі кнігі Сяржук Лацінскі і Антон Каліноўскі. »
2011
Вильнюс
Международная конференция проекта "Электронное обучение адвокатов правам человека"
11-14 марта 2011 года в Белорусском доме прав человека состоится вторая международная конференция проекта "Электронное обучение адвокатов правам человека" для участников из Азербайджана, Беларуси, Грузии и России. »
2011
Вільня
Чым дрэнны Лукашэнка?
Запрашаем на прагляд фільма “Каралеўства дохлых мышэй” (2009, 88 хв.) беларускага рэжысёра Віктара Дашука ў рамках Дыскусійнага клуба “Нязручнае кіно”. Пасля прагляду адбудзецца дыскусія аб сітуацыі ў Беларусі з удзелам прадстаўнікоў МЗС Літвы, Беларускага Дома правоў чалавека, арганізацыі Belarus Watch, Цэнтра ўсходне-еўрапейскіх даследаванняў, удзельнікаў дэманстрацыі 19 снежня 2010 г. ў Менску. »
2011
Вільня
Беларусь: месяц после 19 декабря. Что дальше? Пресс-конференция
19-го января в 13:00 в Доме прав человека состоится пресс-конференция, посвященная ситуации с правами человека в Беларуси. Международные эксперты, представители правозащитных организаций разных стран, представят свои оценки происходящего в Беларуси с точки зрения Прав человека, сценарии развития ситуации и озвучат предварительные итоги работы Международной Наблюдательной Миссии Комитета Международного Контроля за ситуацией с правами человека в Беларуси. »
2010
Вільня
Дзень правоў чалавека ў ЕГУ
Студэнцкае прадстаўніцтва ЕГУ запрашае ў Дзень правоў чалавека здаць кроў і падпісацца за бязвізавы рух! »
2010
Вильнюс
"Права человека: между правом и моралью": прием и международная конференция
Приглашаем заинтересованных лиц (адвокатов, юристов, студентов, журналистов, партнеров Дома прав человека) посетить прием-презентацию международной конференции «Права человека: между правом и моралью» 17 сентября (17.00-19.00) в рамках проекта "Дистанционное обучение адвокатов правам человека". Сама конференция с участием экспертов из разных стран, адвокатов и юристов из Азербайджана, Беларуси, Грузии и России состоится 18-20 сентября 2010 г. »
2010
Вильнюс
2010
Вільня
Праект Назіранне за выбарамі: абвяшчаецца новы набор удзельнікаў
Аб’яднаны цэнтр беларускіх ініцыятываў (JuBIC), Шведскі міжнародны ліберальны цэнтр (Silc), Еўрапейскі гуманітарны універсітэт (ЕГУ) і Беларускі Дом правоў чалавека ў Вільні (ДПЧ) абвяшчаюць аб новым адборы кандыдатаў на ўдзел у праекце „Назіранне за выбарамі: тэорыя і практыка”. »
2010
Вільня
"Эпоха Барадуліна". Прэзентацыя новага фільма Віктара Корзуна
Беларускі дом правоў чалавека запрашае на прэзентацыю новага дакументальнага фільма Віктара Корзуна "ЭПОХА БАРАДУЛІНА". »
2010
Белорусские адвокаты/юристы приглашаются подавать заявки на участие в обучающей программе
Секретариат Международной сети домов прав человека – Фонд домов прав человека – начинает набор белорусских адвокатов/юристов в группу по изучению международного права прав человека в рамках программы "Международное право в правозащитной деятельности". »
2010
Вильнюс
10 способов превращения информации в действие: показ фильма и дискуссия
Если ты хочешь организовать информационную кампанию, если хочешь научиться чётко формулировать свой запрос в Интернете, если хочешь научиться чему-либо у других, то этот фильм для тебя! »
2010
Вільня
Паказ фільма: Забойства напярэдадні вясны
Беларускі Дом правоў чалавека і Аб'яднаны цэнтр беларускіх ініцыятыў (JuBIC) ладзяць паказ новай стужкі і сустрэчу з рэжысёрам Вольгай Нікалайчык. »
2010
Вильнюс
Презентация доклада о ситуации с правами человека в Беларуси
4 марта 2010 года в Доме прав человека пройдет презентация доклада о текущей ситуации с правами человека в Беларуси. Доклад подготовлен белорусскими правозащитниками для процедуры универсального периодического обзора Беларуси в рамках Совета ООН по правам человека. »
2010
Вільня
Праект Назіранне за выбарамі: абвяшчаецца новы набор удзельнікаў
Аб’яднаны цэнтр беларускіх ініцыятываў (JuBIC), Шведскі міжнародны ліберальны цэнтр (Silc), Еўрапейскі гуманітарны універсітэт (ЕГУ) і Беларускі Дом правоў чалавека ў Вільні (ДПЧ) абвяшчаюць аб новым адборы кандыдатаў на ўдзел у праекце „Назіранне за выбарамі: тэорыя і практыка”. »
2009
Вільня
Прагляд фільма "ПАМЕЖЖА: Беларусь - Літва"
Дакументальны нарыс, створаны JuBIC'ам сумесна з журналістамі тэлеканала "Белсат", адлюстроўвае праблему "візавай заслоны", што аддзяляе Беларусь і беларусаў ад аб'яднанай вольнай Еўропы. »
2009
Вільня
169 км: Фестываль беларуска-літоўскай салідарнасці
У фестывалі сваю творчасць прэзентуюць музыкі і гурты з Літвы ды Беларусі, якія бралі ўдзел у ранейшых канцэртах салідарнасці. На суд грамадскасці будзе прадстаўленая агульная кружэлка ўсіх выканаўцаў „169 км" (усяго-ткі такая адлегласць падзяляе нашыя сталіцы - Вільню і Менск). »
2009
Принимаются заявки на участие в дистанционном обучении адвокатов/юристов
Секретариат международной Сети Домов прав человека и Дом прав человека в Вильнюсе объявляют набор для участия в программе дистанционного обучения адвокатов и юристов международному праву прав человека. Отбор участников производится на конкурсной основе. »
2009
Вільня
Семінар “Прафесійная журналістыка і правы чалавека”
Як журналісты ацэньваюць працу праваабаронцаў? Як праваабаронцы ацэньваюць працу журналістаў? Чаму пытанне правоў чалавека - вельмі істотны аспект у журналістыцы? Гэтыя пытанні будуць закранацца падчас прадстаўнічага семінару з удзелам абодвух зацікаўленых бакоў і экспертаў. »
2009
Вильнюс
Семинар в рамках программы "Применение международного права в правозащитной деятельности"
16-18 октября 2009 года в Доме прав человека состоится очередная обучающая сессия в рамках программы "Применение международного права в правозащитной деятельности". »
2009
Прымаюцца заяўкі на ўдзел у праекце па назіранні за выбарамі
Абвешчаны набор кандыдатаў на ўдзел у праекце па назіранні за выбарамі, які супольна ажыццяўляюць Аб’яднаны цэнтр беларускіх ініцыятываў (JuBIC), Шведскі міжнародны ліберальны цэнтр (Silc), Еўрапейскі гуманітарны універсітэт (ЕГУ) і Беларускі Дом правоў чалавека ў Вільні (ДПЧ). »
2009
Вільня
Рэгіянальная сустрэча ў межах праекту "Міжнароднае права ў праваабарончай дзейнасці"
17-18 чэрвеня 2009 г. у Доме правоў чалавека ў Вільні адбудзецца рэгіянальная сустрэча і трэнінг у рамках праекту «Міжнароднае права ў праваабарончай дзейнасці. Дыстанцыйнае навучанне адвакатаў правам чалавека», які ажыццяўляецца Сеткай Дамоў правоў чалавека супольна з партнёрскімі арганізацыямі з розных краін. »
2009
Вільнюс
Семінар "EP Elections 2009: Local Media - Europe Wide"
3 чэрвеня 2009 года адбудзецца шостае паседжанне Віленскага Медыя Семінару, якое будзе прысвечана ролі новых медыяў ў выбарчай кампаніі ў Еўрапейскі парламент: «Local Media – Europe Wide» . »
2009
Вільня
Беларуска-літоўскі канцэрт салідарнасці
23 траўня ў Вільні адбудзецца чарговы канцэрт салідарнасці з удзелам беларускіх і літоўскіх бардаў. »
2009
Вільня
Літва і Беларусь: палітыкі нармалізацыі. Адкрытая дыскусія
У межах адкрытай дыскусіі выступяць маладыя акадэмікі і актывісты з Літвы (Дайва Рапечкайце, Ніда Васіляускайце, Кароліс Клімка) і Беларусі (Яўгенія Іванова, Аляксей Крывалап, Алена Мінчэня, Зміцер Герыловіч), якія паспрабуюць асэнсаваць парадоксы беларускай улады, правілы (дзяржаўнага) клопату ў Беларусі, эфекты "натуральнай" канцэпцыі літоўскай сям'і, паняцце "правільнага" грамадзянства ў Літве. »
2009
2009
Вільня
Дзень беларуска-літоўскай салідарнасці: дакументальная стужка "ВЫЗВАЛЕННЕ"
16 сакавіка, у Дзень беларускай Салідарнасці, Дом правоў чалавека і Аб'яднаны цэнтр беларускіх ініцыятыў (JuBIC) запрашаюць усіх неабыякавых віленчукоў на прагляд дакументальнай стужкі "Вызваленне" і сустрэчу з аўтаркай і героямі фільму. »
2009
Конкурс на участие в конференции по международному праву в правозащитной деятельности
Секретариат международной сети Домов прав человека – Фонд Домов прав человека – объявляет о проведении Международной Конференции «Применение международного права в правозащитной практике» и приеме заявок на участие. »
2008
Вільня
Семінар па тактычных медыях у выбарчых кампаніях
Пятае пасяджэнне Віленскага медыя семінара будзе прысвечанае дзвюм нядаўнім выбарчым кампаніям у Беларусі і Літве. »
2008
Вильнюс
Фестиваль короткометражных фильмов на неудобные темы
Наш фестиваль – фестиваль коротких визуальных высказываний на социальную тему. »
2008
Вільня
Канцэрт салідарнасці
Напярэдадні Дня беларуска-літоўскай салідарнасці ў ДПЧ адбудзецца канцэрт-вечарына беларускіх і літоўскіх бардаў. »
2008
Конкурс: Правы чалавека ў Беларусі праз аб'ектыў фотакамеры
10 снежня 2008 году спаўняецца 60 гадоў з дня прыняцця Усеагульнай дэкларацыі правоў чалавека. Да юбілею гэтага найважнейшага інструмента Дом правоў чалавека ў Вільні ладзіць конкурс на найлепшую фатаграфію, якая ілюструе ажыццяўленне якога заўгодна права ці свабоды чалавека ў Беларусі. »
2007
Вільня
В Вильнюсе - дискуссия о советском кинематографе Литвы и Беларуси
20 июня в Вильнюсе, в Доме прав человека, состоится открытая дискуссия с участием кинокритиков, кинотеоретиков и студентов из Литвы и Беларуси - заключительная встреча проекта «Литовское/советское кино: Реконструкция» . »
You need to upgrade your Flash Player to view interactive map
